Идеологическое воспитание | Афіцыйны сайт УА БДВАР
Старая версія сайта УА БДВАР
Меню


Ідэалагічнае выхаванне


Старонка раздзела адукацыя Раздзел "Адукацыя"

ГалоўнаяАдукацыя › Ідэалагічнае выхаванне

Ідэалагічнае выхаванне

Найважнейшая мэта выхаваўчай дзейнасці ў сучасных умовах - фарміраванне павагі і адданасці сваёй дзяржаве, глыбокага разумення канстытуцыйнага доўгу грамадзяніна, і, у канчатковым выніку, фарміраванне прыхільнасці дзяржаўнай ідэалогіі.

Працэс выхавання плануецца ў адпаведнасці з нарматыўнай і заканадаўчай базай, з улікам сацыяльна-педагагічнай характарыстыкі вучылішча. Развіццё сістэмы выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з асноўнымі палажэннямі ідэалогіі беларускай дзяржавы, прынцыпамі дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі, дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Канцэпцыі і Праграмы бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі у Рэспубліцы Беларусь на 2021-2026 гады.

У якасці прыярытэтаў у ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце вызначаны: грамадзянскае і патрыятычнае; прафілактыка супрацьпраўных паводзін; фарміраванне здаровага ладу жыцця, адказных і бяспечных паводзін; экалагічнае выхаванне; эканамічнае выхаванне; працоўнае выхаванне і прафарыентацыйная работа; удасканаленне сістэмы ўзаемадзеяння ўстановы адукацыі з сям'ёй.

Мэтай ідэалагічнай і выхаваўчай працы ў вучылішчы з'яўляецца стварэнне умоў для фарміравання гарманічна развітой асобы спартсмена, стваральнага грамадзяніна, патрыёта Рэспублікі Беларусь.

Дасягненне пастаўленай мэты прадугледжвае вырашэнне наступных задач:

  • Захаванне і ўдасканаленне наяўных у вучылішчы традыцый арганізацыі ідэалагічнай і выхаваўчай работы.
  • Укараненне новых форм выхаваўчай работы, актуальных для маладзёжнага асяроддзя.
  • Правядзенне мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю спорту.
  • Умацаванне сістэмы вучнёўскага самакіравання, аказанне садзейнічання ў рабоце грамадскіх арганізацый.
  • Фарміраванне ў вучняў свядомага і паважлівага стаўлення да нормаў правапарадку, пазітыўнай палітычнай свядомасці з дакладнымі маральнымі і грамадзянскімі пазіцыямі на аснове дзяржаўнай ідэалогіі і агульначалавечых каштоўнасцей.
  • Садзейнічанне фарміраванню эстэтычнай культуры, фарміраванню і развіццю культуры ЗЛЖ, свядомых здароўезберагальных паводзін навучэнцаў, прафілактыцы супрацьпраўных паводзін.

Ідэалагічнае суправаджэнне выхаваўчага працэсу ажыццяўляецца праз правядзенне Адзіных дзён інфармавання, працу інфармацыйна-прапагандысцкіх груп, правядзенне патрыятычных акцый, удзел у рэспубліканскіх акцыях і моладзевых праграмах, сустрэчы з прадстаўнікамі выканаўчай улады, лідэрамі ГА "БРСМ", выдатнымі дзеячамі спорту, культуры, воінамі-інтэрнацыяналістамі. Не першы год у вучылішчы рэалізуюцца мерапрыемствы ПРАЕКТА КРОК "Школа Актыўнага Грамадзяніна", а таксама мерапрыемствы комплексу «Моладзь гуляе сумленна» па антыдопінгавай адукацыі.

Кожны год у вучылішча прыходзіць новае папаўненне, якое прымае "прысягу Алімпійца", гучыць Гімн вучылішча.

Наладжана работа з Бабруйскім краязнаўчым музеем, сумесна быў распрацаваны план па вывучэнні матэрыялаў па гісторыі г.Бабруйска, Бабруйшчыны, экалогіі і прыродзе нашага рэгіёна, папулярызацыі ведаў па гісторыка-культурнай спадчыне роднага краю.

У рамках грамадзянска-патрыятычнага выхавання ў вучылішчы праводзяцца акцыі "Вам, ветэраны, - наш клопат", прымеркаваныя да Дня Абаронцы Айчыны, Дню воінаў-інтэрнацыяналістаў, Дню Перамогі. Штогод у вучылішчы праходзіць мерапрыемствы «На шляху да Алімпу» - ушанаванне лепшых спартоўцаў УА «БДУОР».

Значная роля ў ідэалагічным выхаванні навучэнцаў адведзена традыцыйным мерапрыемстваў, прысвечаных святам дзяржаўнага календара.

У вучылішчы працуе вучнёўскае самакіраванне: актыў УА «БДУАР» арганізуе правядзенне агульнавучылішчных калектыўных творчых спраў і мерапрыемстваў, якія прапагандуюць спорт і дзейнасць моладзевых арганізацый. Каардынуе дзейнасць класных органаў вучнёўскага самакіравання, аказвае дапамогу ў планаванні іх працы. Арганізуе вывучэнне грамадскай думкі навучэнцаў па актуальных праблемах (спартыўных, сацыяльных).