Бібліятэка УА "БДУОР"
Бібліятэка размешчана на другім паверсе навучальнага корпуса, займае асобнае памяшканне агульным пляцам 82,06 м2, падзеленае на дзве часткі - чытальная зала і сховішча фонду. Бібліятэка абсталявана працоўным месцам для бібліятэкара, сталамі для карыстальнікаў, выставачнымі шафамі і стэлажамі для кніг. Памяшканне бібліятэкі светлае, утульнае.
Пашпарт бібліятэкі
|
Напрамкі дзейнасці бібліятэкі
Асноўнымі задачамі працы бібліятэкі з'яўляюцца:
- забеспячэнне доступу да інфармацыі ўдзельнікам адукацыйнага працэсу праз выкарыстанне бібліятэчна-інфармацыйных рэсурсаў;
- забеспячэнне адукацыйнага працэсу і самаадукацыі навучэнцаў, педагагічных работнікаў шляхам бібліятэчнага і інфармацыйна-бібліяграфічнага абслугоўвання;
- садзейнічанне паспяховаму засваенню навучальных праграм, развіццю творчага мыслення, пазнавальных інтарэсаў і здольнасцей вучняў;
У сваёй дзейнасці бібліятэкар кіруецца нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь, Міністэрствы культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствы адукацыі Рэспублікі Беларусь па бібліятэчнай справе. Работа бібліятэкі вучылішча ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь “Аб адукацыі”, гадавым планам працы. Арганізацыя фарміравання, уліку і захаванасці бібліятэчнага фонду вядзецца ў адпаведнасці з дзейнымі нарматыўнымі дакументамі, якія рэгламентуюць працу бібліятэкі.
Графік працы бібліятэкі
Панядзелак-пятніца: 8.20 - 16.40
Выхадны: субота, нядзеля,
святочныя дні