Воспитательная работа | Афіцыйны сайт УА БДВАР
Старая версія сайта УА БДВАР
Меню


Выхаваўчая праца


Старонка раздзела адукацыя Раздзел "Адукацыя"

ГалоўнаяАдукацыя › Выхаваўчая праца

Выхаваўчая праца

Працэс выхавання плануецца ў адпаведнасці з нарматыўнай і заканадаўчай базай, з улікам сацыяльна-педагагічнай характарыстыкі вучылішча. Развіццё сістэмы выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з асноўнымі палажэннямі ідэалогіі беларускай дзяржавы, прынцыпамі дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі, дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Канцэпцыі і Праграмы бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь на 2021-2026 гады.

Праца па выхаванні і сацыялізацыі з навучэнцамі з'яўляецца складовай часткай навучальнага працэсу, яго працягам у пазаўрочны час і праводзіцца ў адпаведнасці з планам выхаваўчых. мерапрыемстваў, якія распрацоўваюцца на навучальны год і рэалізуюцца пад кіраўніцтвам намесніка дырэктара па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце.

Мэта выхаваўчай працы – аб'яднанне намаганняў усіх суб'ектаў адукацыйнага працэсу для стварэння спрыяльнага выхаваўчага асяроддзя, якое фармуе рознабакова развітую, маральна спелую, творчую асобу навучэнца, яго асобаснае, прафесійнае, сацыяльнае станаўленне ў якасці будучага трэнера, грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, спартсмена высокай кваліфікацыі, гатовага годна прадстаўляць нашу краіну на міжнароднай спартыўнай арэне.

Выхаваўчая праца працэс складаны і шматгранны, таму і формы працы разнастайныя: гутаркі, лекцыі, сітуатыўныя практыкумы, сустрэчы з цікавымі людзьмі, сумесныя заняткі ў творчых аб'яднаннях, калектыўна-творчыя справы, экскурсіі, канцэрты, правядзенне сацыяльных акцый і праектаў.

Традыцыйнымі з'яўляюцца такія святы, як:

  • Дзень ведаў
  • Дзень настаўніка
  • Новы год
  • Дзень Абаронцы Айчыны
  • Міжнародны жаночы дзень
  • Ушанаванне лепшых спартсменаў вучылішча па выніках года «На шляху да Алімпу»
  • Святкаванне Перамогі ў Вялікай Айчыннай Вайне
  • «Апошні званок»
  • Урачыстае ўручэнне атэстатаў і дыпломаў выпускнікам

Непасрэдны ўдзел у гэтым працэсе прымаюць 8 класных кіраўнікоў, 2 куратара навучальных груп, 2 выхавацеля, 2 памочніка выхавацеля, педагог псіхолаг, педагог сацыяльны, педагог-арганізатар, бібліятэкар. Кадры ўкамплектаваны і маюць адукацыю ў адпаведнасці з кваліфікацыйнымі патрабаваннямі.

Для ажыццяўлення выхаваўчага працэсу ў вучылішчы функцыянуюць:

  • Выхаваўчая рада
  • Рада па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх
  • Орган самакіравання (Рада інтэрната, Актыў УА «БДВОР»)
  • Пярвічная арганізацыя ГА «БРСМ»
  • Пярвічная арганізацыя ГА «Белая Русь»

Вялікае значэнне ў арганізацыі навучальна-трэніровачнага і выхаваўчага працэсу надаецца сям'і. Трэнерска-выкладчыцкі калектыў падтрымлівае пастаянную сувязь з бацькамі навучэнцаў.

Увесь выхаваўчы працэс і ўмовы, створаныя для вучняў ва УА «БДВАР», садзейнічаюць якаснай падрыхтоўцы спартыўнага рэзерву і спартсменаў высокага класа Рэспублікі Беларусь.

Кіраўнік

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Баева Святлана Фёдараўна
✆ 8 (0225) 73-62-23
Рэжым працы Панядзелак-пятніца
з 9.00 да 17.00