Дзюдо/самбо | Афіцыйны сайт УА БДВАР
Старая версія сайта УА БДВАР
Меню


Дзюдо/самба


Раздзел Раздзел "Спорт"

ГалоўнаяСпорт › Дзюдо / Самба

Аддзяленне "Дзюдо / Самба"

Трэнер аддзялення - суддзя міжнароднай катэгорыі Нона Мікалаеўна Жукавец ўвайшла ў дзесятку лепшых арбітраў свету.

Аддзяленне дзюдо пачало свой летапіс з 1994 года. Выхаванцы трэнераў-выкладчыкаў Ноны Мікалаеўны і Вадзіма Віктаравіча ЖУКАЎЦОЎ паспяхова выступалі і выступаюць па двух відах барацьбы, уваходзяць у спісачны склад нацыянальнай зборнай каманды РБ.
У скарбонцы нашых спартсменаў ёсць медалі рознай вартасці: ад золата чэмпіёнаў свету да бронзы першынстваў Еўропы і па дзюдо і па самба.
Першаадкрывальніцай медальнага пачыну была майстар спорту Рэспублікі Беларусь па дзюдо і па самба Алена Бабак, якая мае 12 узнагарод сусветнай і еўрапейскай годнасці па самба. Гэты пачын падтрымала Яніна Скварцова, стаўшы бронзавым прызёрам першынстваў Еўропы і свету па самба.
У 2000 годзе ўпершыню на аддзяленні быў заваяваны бронзавы медаль па дзюдо на чэмпіянаце Еўропы сярод дзяўчат. Уладальніцай гэтай узнагароды стала юная Юлія Барысік, якая да таго часу выканала нарматыў майстра спорту Рэспублікі Беларусь па самба. На сённяшні дзень Юлія Барысік з'яўляецца майстрам спорту міжнароднага класа па дзюдо і майстрам спорту міжнароднага класа па самба, двухразовай чэмпіёнкай свету па барацьбе самба, чэмпіёнкай свету сярод вайскоўцаў па дзюдо, трэцяй на чэмпіянаце Еўропы па дзюдо.
У 2016 годзе ўдастоена ганаровага звання «Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь».
Аддзяленне можа ганарыцца навучэнскай вучэльні, майстрам спорту РБ па самба, майстрам спорту РБ па дзюдо Нішт Вікторыяй, якой двойчы скараўся сусветны п'едэстал па самба сярод дзяўчат і юніёрак. Вікторыя таксама была шматразовым прызёрам першынстваў Еўропы і свету па самба.
Знакамітым выпускніком аддзялення з'яўляецца майстар спорту міжнароднага класа па дзюдо, майстар спорту міжнароднага класа па самба Андрэй Казусёнак (трэнер Віктар Назараў), трохразовы чэмпіён свету па спартыўным самба, чатырохразовы чэмпіён Еўропы па дзюдо, бронзавы прызёр чэмпіянату свету, чэмпіён Еўропы, удзельнік летніх Алімпійскіх гульняў у Пекіне.
За выдатныя спартыўныя дасягненні ў 2012 годзе ён удастоены ганаровага звання «Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь».
Нягледзячы на завяршэнне кар'еры ў дзюдо, Андрэй Казусёнак застаўся ў асноўным складзе нацыянальнай зборнай Беларусі па самба і працягнуў прымаць удзел у найбуйнейшых міжнародных турнірах у гэтым відзе спорту.
Аддзяленне можа па праве ганарыцца майстрам спорту Рэспублікі Беларусь па самба Вольгай Хілько, якая пасля заканчэння вучылішча перайшла на аддзяленне вольнай барацьбы, дзе выканала нарматыў майстра спорту міжнароднага класа.

Мае права ганарыцца такімі выпускнікамі аддзялення як: майстар спорту Рэспублікі Беларусь па самба, майстар спорту Рэспублікі Беларусь па дзюдо Санько Наталляй-чэмпіёнкай Еўропы па самба сярод дзяўчат, прызёрам Еўропы і свету па самба сярод дзяўчат;
майстрам спорту Рэспублікі Беларусь па самба Камароўскай Сняжанай-бронзавым прызёрам першынстваў Еўропы па самба;
майстрам спорту Рэспублікі Беларусь па самба Кацярынай Крук-неаднаразовым прызёрам першынстваў Еўропы і свету па самба; Дар'яй Мельнічонак – бронзавым прызёрам першынства свету па самба.
Таленавітымі спартсменамі аддзялення былі выпускнікі вучылішча, майстры спорту Рэспублікі Беларусь па самба, майстры спорту Рэспублікі Беларусь па дзюдо Алена Судникович, Асадчий Максім, КМС - Малашкоў Яўген, Лявонаўская Юлія і інш.

За час навучання ў вучылішчы з 1994 года было падрыхтавана 13 майстроў спорту Рэспублікі Беларусь па дзюдо і 35 майстроў спорту Рэспублікі Беларусь па самба, КМС па дзюдо - 41 спартсмен, КМС па барацьбе самба - 63 спартсмены.
Крысціна Жукавец-адзіная дзяўчына ў РБ, якая з'яўляецца трохразовым майстрам спорту Рэспублікі Беларусь па дзюдо, па барацьбе самба і па вольнай жаночай барацьбе.

На фото Кристина Жуковец и Андрей Казусенок

Цяпер, як і раней падрастае годная змена. У 2015 годзе чэмпіёнкай свету і Еўропы па самба сярод дзяўчат стала майстар спорту Рэспублікі Беларусь Дыяна Жукавец, у гэтым жа годзе Хахлоў Дзмітрый стаў чэмпіёнам Еўропы па самба сярод юнакоў.

У 2016 годзе Дзмітрыю скарыўся сярэбраны п'едэстал першынства Еўропы па дзюдо, што дазволіла яму трапіць у асноўны склад нацыянальнай зборнай РБ з 2017 года і стаць стыпендыятам Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.
Вельмі перспектыўнай і таленавітай спартсменкай З'яўляецца Анастасія Грышчанка. Нягледзячы на юны ўзрост, яна з 2017 года заваявала права быць у спісачным складзе нацыянальнай каманды па барацьбе самба.
Добрыя вынікі ў спорце паказваюць Старалаўнікава Ангеліна, Макушаў Уладзімір, Аруцюнян Сымон, якія таксама ўваходзяць у спісачны склад нацыянальнай каманды.

Нашы спартсмены маюць надзейны плацдарм для дасягнення высокіх вынікаў у спорце.

logo Трэнера

  • Жукавец Нона Мікалаеўна Жукавец Нона Мікалаеўна
  • Жукавец Вадзім Віктаравіч Жукавец Вадзім Віктаравіч