Аддзяленне "Лёгкая атлетыка"
Аддзяленне лёгкай атлетыкі ў вучылішчы паспяхова працуе з 1972 года.
Павышаюць спартыўнае майстэрства лёгкаатлеты па спецыяльнасцях:
- Бар'ерны бег
- Цягавітасьць
- Кіданне
- Спрынт
На аддзяленні працуюць трэнеры-выкладчыкі Салсанаў А. Б., Мурашка А. К.,
Теплякова Е. В., Андрыеўскі А. Ў., Сугака А. Г.
За перыяд з 2014 па 2016годы падрыхтавана 4 майстры спорту РБ і 13 кандыдатаў у майстры спорту РБ.
На аддзяленні падрыхтавана вялікая група спартсменаў высокага класа:
Святлана Ванюшкіна-МС, прызёр першынстваў СССР;
Тамара Фімцава-МС, прызёр Універсіяды СССР;
Аляксандр Кныш-МС, прызёр першынства Еўропы, чэмпіён спартакіяды народаў СССР;
Алена Чайкоўская-МСМК, прызёр першынства СССР па скачках у вышыню;
Алена Іваненка-МСМК, пераможца першынства Еўропы;
Сяргей Іваноў-МС, удзельнік чэмпіянату свету сярод юніёраў;
Андрэй Гардзееў-МСМК, удзельнік Алімпійскіх гульняў;
Наталля Галушка-МСМК;
Вольга Мініна-МС, пераможца чэмпіянату Еўропы, член нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь. У 2007 годзе — чэмпіёнка і срэбны прызёр чэмпіянату Еўропы сярод моладзі.
Кацярына Шабан-КМС, пераможца Еўрапейскіх алімпійскіх Дзён моладзі;
Андрэй сінякоў-МСМК, сярэбраны прызёр Кубка Еўропы па кіданнях 2008 года;
Юрый Багдановіч-МС, чэмпіён РБ у памяшканні 2008 года.
Сяргей Рагонаў-МС, бронзавы прызёр Кубка Еўропы па кіданнях 2008 года.
Савіна Ніна - МСМК, удзельніца Алімпійскіх гульняў 2020 у Токіо ў марафоне.
Па праву можна ганарыцца выпускнікамі аддзялення Савінай Нінай, Пузакова Анастасіяй і многімі іншымі.