Борьба вольная | Афіцыйны сайт УА БДВАР
Старая версія сайта УА БДВАР
Меню


Барацьба вольная


Раздзел Раздзел "Спорт"

ГалоўнаяСпорт › Барацьба вольная

Аддзяленне "Барацьба вольная"

Аддзяленне створана адначасова з адкрыццём школы-інтэрната спартыўнага профілю пад кіраўніцтвам настаўніка па спорце Хатары Леаніда Іванавіча. За час работы аддзялення падрыхтаваны спартсмены, якія годна абаранялі гонар вучылішча, Рэспублікі на спаборніцтвах рознага ўзроўню.
Пераможцамі і прызёрамі першынства СССР сярод школ-інтэрнатаў спартыўнага профілю станавіліся Валерый Макарэц, Віктар Крэйдзіч, Уладзімір Малахаў, Ігар Лазоўскі, Яўген Курылёнак, Сяргей Кітаеў, Артур Зайцаў.
На першынствах СССР, Еўропы і свету паспяхова выступалі Сяргей Хлыстуноў, Васіль Каранькоў, Аляксей Яфрэмаў, Аляксандр Карніцкі, Віталь Ганчароў.
Выхаванка настаўніка па спорце Артура Зайцава, МСМК Вольга Хілько прадстаўляла Беларусь на Алімпійскіх гульнях 2004 года ў Афінах(6 месца) і Алімпійскіх гульнях 2008 года ў Пекіне. За перыяд работы на аддзяленні былі падрыхтаваны пераможцы і прызёры рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтваў. За перыяд з 2019-2022 гадоў падрыхтаваны 2 майстры спорту міжнароднага класа РБ, 8 майстроў спорту РБ, 20 кандыдатаў у майстры спорту.
Наша выпускніца Ірына Курачкіна - Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь па вольнай барацьбе, член нацыянальнай зборнай каманды Рэспублікі Беларусь. Чэмпіёнка Еўрапейскіх гульняў 2019 года. Бронзавы прызёр чэмпіянату свету 2017 і 2019 гадоў. Чэмпіён Еўропы 2018 і сярэбраны прызёр 2016 гадоў. Чэмпіён Еўропы U-23 2017 года. Сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2020 года. Чэмпіёнка Poddubny Wrestling League 2022, і Ванэса Каладзінская - двухразовая чэмпіёнка свету, двухразовая чэмпіёнка Еўропы, удзельніца летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года ў Лондане, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у Токіа.
У аугусце 2019 года нашы навучэнцы-спартсменкі Валерыя Капусціна і Аліна Максімава заваявалі бронзавыя медалі на юнацкім чэмпіянаце свету (U-18) у Сафіі. Штогод навучэнцы, якія паспяхова выступілі на чэмпіянатах і першынствах Рэспублікі Беларусь, залічваюцца ў спісачны склад нацыянальных каманд.
У цяперашні час на аддзяленні працуюць трэнеры –выкладчыкі - выпускнікі вучылішча Оганисян В. Г., Зямцова В.М. і Новікаў С.У., Логвін М.А.

logo Трэнера

  • Аганесян Ваграм Гайкавіч Аганесян Ваграм Гайкавіч
  • Зямцова Вольга Міхайлаўна Зямцова Вольга Міхайлаўна