Крыніца:
УA БДВАР
➲ “Што? Дзе? Калі?» [ Апублікавана: 1 месяц таму ]
Ва ўстанове адукацыі "Бабруйскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву" 06 снежня 2024 г. прайшла моладзевая інтэлектуальная гульня “Што? Дзе? Калі?". З прывітальным словам да прысутных звярнуліся намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Бабруйскага гарвыканкама Барадзіна Галіна Уладзіміраўна і Алімпійская чэмпіёнка па цяжкай атлетыцы Навумава Дар'я. Яны звярнулі ўвагу навучэнцаў на тое, што будучыня спартсмена залежыць ад мэтанакіраванасці і ладу жыцця, у якім няма месца ні наркатычным рэчывам, ні шкодным звычкам, пажадалі камандзе дастойнай, лёгкай і паспяховай гульні.
За кароткі прамежак часу гульцы павінны былі справіцца з вялікай колькасцю пытанняў, якія закраналі сферу прафілактыкі п'янства, наркаманіі, тытунекурэння, а таксама ВІЧ і СНІД. Усё гэта садзейнічала і дапамагала пашырыць кругагляд усіх прысутных на мерапрыемстве. З кожным наступным раундам азарт нарастаў. Гульцы ажыўлена абмяркоўвалі пытанні, прапаноўвалі свае версіі, шчыра радаваліся перамогам. Рабятам прыйшлося ўспомніць законы, гісторыю, геаграфію, літаратурныя творы. Гульня атрымалася насычанай, яркай і па-сапраўднаму маладзёжнай. Спаборніцтва падарыла ўсім добры настрой. Каманда «Знатакоў» БДУАР паказала сябе з найлепшага боку і атрымала перамогу.