ШАГ к активному гражданству | Афіцыйны сайт УА БДВАР
Старая версія сайта УА БДВАР
Меню


ГалоўнаяНавіныШкола актыўнага грамадзяніна

Крыніца: УA БДВАР

➲ КРОК да актыўнага грамадзянства [ Апублікавана: 3 месяцы таму ]

Сёння ў рамках рэспубліканскага праекта "Школа актыўнага грамадзяніна" прайшло мерапрыемства пад дэвізам: "быць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь – значыць ведаць і паважаць гісторыю сваёй краіны, беларускага народа!»
Вучні разам з педагогам Хаманеевай Алай Вітальеўнай паразважалі над важнымі пытаннямі:
Якія гістарычныя падзеі аб'ядноўваюць нас і выклікаюць гонар?
Чаму памяць пра мінулае-аснова будучыні?
Як моладзь сёння захоўвае спадчыну продкаў і ўдзельнічае ў развіцці Радзімы?

На мерапрыемстве прысутнічала старшы навуковы супрацоўнік Бабруйскага краязнаўчага музея Аўсейчык Іна Вячаславаўна, з якой навучэнцы абмеркавалі пытанні, звязаныя з гераічнымі старонкамі гісторыі Беларусі і сучаснымі ініцыятывамі па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны.

Праект рэалізуецца ў рамках канцэпцыі выхавання падрастаючага пакалення і накіраваны на фарміраванне грамадзянскай адказнасці, патрыятызму і актыўнай жыццёвай пазіцыі ў вучняў.
ШАГ к активному гражданству 0
"Быць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь - значыць ведаць і паважаць гісторыю сваёй краіны, беларускага народа!"