Крыніца:
УА БДВАР
➲ Ніхто не забыты, нішто не забыта! [ Апублікавана: 11 дзні таму ]
На долю нашых суайчыннікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны выпала нямала гора, бед і трагедый. Але самыя страшныя Старонкі гісторыі-гэта лёсы малалетніх вязняў фашысцкіх канцлагераў. Іх дзяцінства апалена жорсткімі выпрабаваннямі. Многія загінулі, а з памяці тых, хто выжыў, ніколі не сцерці боль, жах, голад і пакуты, праз якія давялося прайсці.
Напярэдадні 9 мая з надыходзячым святам – 80-годдзем Вялікай Перамогі – Аўдзеенка Раісу Пятроўну прыехалі павіншаваць дырэктар вучылішча Цярэнцьеў Кірыл Аляксандравіч і намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Боева Святлана Фёдараўна.
Сустрэча з вязніцай выдалася па-сапраўднаму цёплай і кранальнай. Жанчына, не хаваючы слёзы, расказвала пра сябе, дзякавала гасцям за віншаванні і ўвагу.