Крыніца:
УА БДВАР
➲ Працоўны дэсант "Рабі дабро" [ Апублікавана: 2 месяцы таму ]
У рамках Года добраўпарадкавання навучэнцы нашага вучылішча аказалі дапамогу ва ўборцы тэрыторыі Свята-Мікольскага кафедральнага сабора. Тэрыторыя была прыведзена ў парадак і падрыхтавана да вясны. Усе ўдзельнікі працоўнага дэсанту плённа папрацавалі на свежым паветры на карысць нашай малой радзімы.
Кафедральны сабор спрадвеку з'яўляўся ўпрыгожваннем Бабруйска. Цяпер, знаходзячыся ў цяністым скверы, ён збірае званочным звонам бабруйчан і гасцей горада на набажэнствы.