ДЕНЬ УЧЕНИЧЕСКОГО САМОУПРАВЛЕНИЯ | Афіцыйны сайт УА БДВАР
Старая версія сайта УА БДВАР
Меню


ГалоўнаяНавіны

Крыніца: УA БДВАР

➲ ДЗЕНЬ ВУЧНІЦКАГА САМАКІРАВАННЯ [ Апублікавана: 2 месяцы таму ]

ДЗЕНЬ ВУЧНІЦКАГА САМАКІРАВАННЯ – СВЯТА ІНТЭЛЕКТА І ТВОРЧАСЦІ 7 сакавіка 2025 года ў нашым вучылішчы прайшоў Дзень вучнёўскага самакіравання, галоўнымі мэтамі якога стала азнаямленне з прафесіяй настаўніка, развіццё творчага патэнцыялу навучэнцаў і выхаванне самастойнасці ў вырашэнні навучальных задач. ¬Дзень самакіравання стаў для нашых вучняў не толькі сапраўдным святам, але і сур'ёзнай праверкай на ўменне ўжыцца ў адказную ролю патрабавальнага і кампетэнтнага настаўніка. Нашы таленавітыя "педагогі" з 11-ых класаў і 1 курса смела прынялі на сябе абавязкі настаўнікаў і самастойна правялі цікавыя і пазнавальныя ўрокі. Усе "выкладчыкі" былі на вышыні - хлопцы праявілі лідэрскія якасці, прадэманстравалі арганізацыйныя, інтэлектуальныя і творчыя здольнасці, паказалі глыбокія веды па вучэбным прадмеце. Дысцыпліна і працоўная атмасфера на ўроках былі на вышэйшым узроўні! ¬Дружны вучнёўскі калектыў - гэта як шчаслівая і моцная сям'я, дзе кожны гатовы прыйсці на дапамогу і падставіць плячо ў цяжкі момант. Дзякуй нашым выдатным "настаўнікам" і вучням за адказнасць і згуртаванасць!
ДЕНЬ УЧЕНИЧЕСКОГО САМОУПРАВЛЕНИЯ 0
Нашы таленавітыя "педагогі"