Крыніца:
УA БДВАР
➲ Халакост у нашай памяці і сэрцах [ Апублікавана: 26 дзні таму ]
Кожны год 27 студзеня ЮНЕСКА аддае даніну памяці ахвярам і пацвярджае сваю нязменную прыхільнасць да барацьбы з антысемітызмам і расізмам. Гэты дзень быў афіцыйна абвешчаны Генеральнай Асамблеяй Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Міжнародным днём Халакосту. Халакост - найвялікшае злачынства перад чалавецтвам, незабыўная трагедыя народа і маральны ўрок будучым пакаленням.
Да гэтай даты Цэнтр «Халакост» і Міжнародны навукова-адукацыйны цэнтр гісторыі Халакоста і генацыдаў Расійскага дзяржаўнага гуманітарнага ўніверсітэта запрашае штогод школьнікаў, студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў і педагогаў да ўдзелу ў XXIV Міжнародным конкурсе «Халакост: памяць і папярэджанне».
Шасцёра навучэнцаў выпускных класаў УА "Бабруйскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву" прынялі актыўны ўдзел у конкурсе і паспяхова выступілі з работамі ў розных намінацыях.
Ганаровых сертыфікатаў міжнароднага конкурсу ў Маскве ўдастоены:
Мірончык Кіра Сяргееўна і Шчарбіч Віталь Андрэевіч (11 "Б" клас) у намінацыі "Праектныя работы": Тэма праекта: "Лагер смерці Трасцянец - памяць жыве ў нашых сэрцах!". (Навуковы кіраўнік намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Бялькевіч Маргарыта Васільеўна);
Пузенкова Яна Сяргееўна і Фаменка Ксенія Дзмітрыеўна (11 «А» клас) у намінацыі «Даследчыя працы»: Тэма даследавання «Архітэктар леанід Левін: мемарыялы народнага смутку трагізму і бязмежнай мужнасці беларускага народа». (Навуковы кіраўнік магістр пед. навук, выкладчык Смольнікава Валянціна Ігараўна)
Жукавец Мар'яна Вадзімаўна і Белачуб Варвара Уладзіміраўна (11 «А» клас) у намінацыі «Даследчыя і праектныя працы»: Тэма даследавання: «Генацыд беларускага народа не мае тэрміна даўнасці (на прыкладзе горада Бабруйска) (Навуковы кіраўнік: магістр пед. навук, выкладчык Смольнікава Валянціна Ігараўна)
Тэксты навуковых прац нашых навучэнцаў будуць апублікаваны ў штогадовым зборніку “Мы не можам маўчаць. Школьнікі і студэнты пра Халакост».
Віншуем з дасягненнямі ў галіне праектаў і навуковых даследванняў!